Дата дня
13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пра што Якуб Колас прасіў кіраўніцтва БССР у дзень сьмерці + ВІДЭАТаксама ў гэты дзень
1500 — Менскі абраз Багародзіцы зьявіўся на Сьвіслачы каля замка.
1920 — падчас польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва, у якой польскія сілы пад камандаваньнем Юзэфа Пілсудзкага затрымалі бальшавікоў каля Варшавы, а потым разьбілі іх і прымусілі да адступленьня. Шэраг польскіх перамогаў, якія адбыліся пасьля Варшаўскай бітвы, прывялі да мірнай польска-савецкай дамовы 1921 году ў Рызе. У выніку гэтай дамовы Заходняя Беларусь апынулася ў межах Польшчы.
1942 — зьнішчанае Мірскае гета — забітыя больш за 600 апошніх габрэяў.
2020 — паўтысячы зьняволеных выйшлі на мітынг пратэсту ў Бабруйскай калёніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1750 — Ксаверы Карніцкі, падарожнік, у 1774–1789 жыў у Чылі. Першы вядомы ліцьвін, які ў 1790 годзе наведаў Аўстралію.
1860 — Мацьвей Любаўскі, расейскі гісторык, які вывучаў Вялікае Княства Літоўскае і Рускае.
1883 — Сьцяпан Мельнiк, вучоны батанік і лесавод, ахвяра сталінізму.
1899 — Альфрэд Гічкок, брытанскі і амэрыканскі кінарэжысэр, клясык трылеру і майстар саспэнсу.
1913 — Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, адзін з заснавальнікаў беларускай опэры. Сярод іншага, ён напісаў музыку да опэры «Ў пушчах Палесься» на аснове аповесьці «Дрыгва» Якуба Коласа (пастаноўка 1939 году).
Анатоль Багатыроў
1923 — Мікола Кедышка, адзін з кіраўнікоў антынацысцкага супраціву. Загінуў у баі з нацыстамі, якія напалі на явачную кватэру.
1923 — Самсон Пярловіч, беларускі паэт, удзельнік беларускага наваградзкага патрыятычнага падпольля, вязень ГУЛАГу.
1926 — Фідэль Кастра, камуністычны дыктатар Кубы. Узначальваў урад краіны з 1959 году. З 1976-га быў старшынём Дзяржаўнай рады і фактычна прэзыдэнтам Кубы. У 2006 годзе перастаў зьяўляцца на публіцы і фактычна перадаў свае паўнамоцтвы малодшаму брату Раулю. А афіцыйна пакінуў пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2008 годзе.
Фідэль Кастра ў Маскве ў траўні 1963 году, разам з кіраўніком КПСС Мікітам Хрушчовым
1950 — Пятро Краўчанка, беларускі палітык, дыплямат, гісторык і калекцыянэр, першы міністар замежных справаў незалежнай Беларусі. Шмат спрычніўся да ўшанааньня памяці Францішка Скарыны за мяжой.
Пятро Краўчанка
1950 — Ларыса Фінкельштэйн, мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставаў сучаснага мастацтва, калекцыянэр.
1959 — Яўген Колчаў, скульптар і фатограф.
У памяці
1775 — Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі, канцлер вялікі літоўскі.
1946 — Гербэрт Уэлс, ангельскі пісьменьнік.
1995 – Аляксей Мельнікаў, беларускі гісторык і літаратар. Яго знайшлі забітым ва ўласнай кватэры.