Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцыяльны выпуск
Your browser doesn’t support HTML5
На 80-м годзе жыцьця памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Спэцыяльны выпуск «ПіКа Свабоды» мы прысьвяцілі Аляксандру Мілінкевічу, ягонаму жыцьцю і ролі ў найноўшай гісторыі Беларусі. У эфіры шмат архіўных відэа з Мілінкевічам, галасы ягоных блізкіх, сяброў, паплечнікаў, палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Вядучая Ганна Соўсь разам з палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым падсумоўваюць спадчыну і значэньне Аляксандра Мілінкевіча для Беларусі.