Жанчын ставяць на ўлік. Хірург Любецкі на волі. Украіна ўмацоўвае Чарнобыль. Навіны 10 жніўня

Your browser doesn’t support HTML5

Украіна ўмацоўвае абарону Чарнобыльскай зоны, а ў Беларусі працягваюць фармаваць дэсантна-штурмавую брыгаду ля ўкраінскай мяжы. У Беларусі пашырылі пералік спэцыяльнасьцяў для вайсковага ўліку жанчын. На волю выйшаў дзіцячы хірург Андрэй Любецкі. Што стаіць за зьменай кіраўніцы беларускай дэмакратычнай місіі ва Ўкраіне? І чаму Бабарыка лічыць, што ён нікому не патрэбны? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 жніўня і патлумачым, што яны значаць.