Беларусы Вільні выйшлі на «Дзень годнасьці» у гадавіну пратэстаў 2020 году. ФОТА

Удзельнікі акцыі на Катэдральнай плошчы ў Вільні

Мітынг на Катэдральнай плошчы ў Вільні каля помніку Гедзіміну

Выступ «Вольнага хору»

Прамова дырэктара віленскага офісу Сьвятланы Ціханоўскай, яе дарадцы ў дыпляматычных пытаньнях Дзяніса Кучынскага.

Перад прамовай Дзяніса Кучынскага адна з апанэнтак офісу Сьвятланы Ціханоўскай прынесла да імправізаванай сцэны талерку з локшынай

Літоўская паліцыя размаўляе з удзельнікамі акцыі, якія цалкам схавалі твары за цёмнымі акулярамі і маскамі. Паводле літоўскага Закону аб сходах, паліцыя можа спыніць акцыю, калі яе ўдзельнікі хаваюць твары, каб іх немагчыма было пазнаць. Пасьля удакладненьня ім дазволілі прысутнічаць на акцыі у такім выглядзе.

Катэдральная плошча ў Вільні

Карагод удзельнікаў акцыі

Карагод удзельнікаў акцыі

Былая палітзьняволеная, грамадзкая дзяячка, дасьледчыца беларускіх вязьняў ГУЛАГу Валерыя Чарнаморцава падчас маршу

Музыка Юры Стыльскі

Марш беларусаў па галоўнай вуліцы Вільні — праспэкце Гедзіміна

Бел-чырвона-белыя сыгнальныя агні падчас маршу беларусаў

Удзельнікі акцыі нясуць вялікі бел-чырвона-белы сьцяг

Удзельнікі акцыі нясуць вялікі бел-чырвона-белы сьцяг, побач — літоўскі сьцяг такога ж памеру

Міжнародная акцыя «Дзень годнасьці», якую ладзіць беларуская дыяспара па ўсім сьвеце ў шостую гадавіну выбарчых пратэстаў 2020 году, прайшла ў Вільні. Удзельнікі сабраліся на мітынг на Катэдральнай плошчы ў цэнтры гораду і прайшлі маршам да Варты сьвятла перад беларускай амбасадай.