Тры чалавекі, двое зь якіх — грамадзяне Беларусі, пасьля ўзыходжання на пік Курумды 4 жніўня перасталі выходзіць на сувязь.
Перад спускам альпіністы зьвязаліся з апэратарам і паведамілі, што гатовыя рухацца ў бок базавага лягера. У прызначаны час група, у складзе якой, акрамя беларусаў, быў таксама грамадзянін Ліітвы, не прыйшла на кантрольны пункт. Дагэтуль невядома, дзе цяпер альпіністы.
Як паведамляе БелТА, быў знойдзены намёт зьніклых, аднак унутры нікога не было.