Дзень у гісторыі
9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,12%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.
Рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль. Паводле агучаных 6 жніўня 2026 году даных праваабарончага цэнтру «Вясна», з 2020 году сама меней 10 016 чалавек сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным перасьледам, ня менш за 8670 былі асуджаныя, 37 чалавек адправілі на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.
Таксама ў гэты дзень
1500 ― Маскоўскія войскі ўзялі Таропец у ходзе маскоўска-літоўскай вайны (1500–1503).
1944 ― заснаваны Менскі аўтамабільны завод.
1945 ― адбылося атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША.
1945 — СССР уступіў у вайну зь Японіяй падчас Другой сусьветнай вайны.
1965 ― Сінгапур аддзяліўся ад Малайзіі і атрымаў незалежнасць.
1974 ― Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта ЗША.
Ядзерны «грыб» ад выбуху ядзернай бомбы, Нагасакі, 9 жніўня 1945 году
1942 — каля 200 габрэяў уцяклі з гета ў Мірскім замку.
1999 ― Уладзімір Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
1569 — Лаўрын Бартыліюс, дзяяч каталіцкай царквы, выкладчык у езуіцкіх навучальных установах Вільні і Нясьвіжа, аўтар аскетычных і філязофскіх твораў.
1850 — Рудальф Абіхт, нямецкі філёляг-славіст, адзін зь першых дасьледнікаў і папулярызатараў беларускай культуры ў Нямеччыне.
1890 — Максім Бурсевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, пэдагог, публіцыст.
1893 — Васіль Мачульскі, літаратуразнавец.
1902 — Панцеляймон Панамарэнка, савецкі дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КП БССР (1938–1947).
1910 — Ларыса Геніюш, пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, сакратар Рады БНР, зьняволеная ГУЛАГу ў 1948 — 1956 гадах.
Ларыса Геніюш
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Супрацоўнік КДБ: «Сустрэча з Геніюш памяняла мой лёс». У Празе ўспаміналі выбітную беларускую паэтку1926 — Янка Запруднік, адзін з самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР.
Янка Запруднік
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ягоным сэрцам была Беларусь». Някляеў, Гардзіенка, Вячорка пра Янку Запрудніка1936 — Яўген Міклашэўскі, паэт, празаік і перакладнік.
1938 — Альбіна Сямёнава, літаратурны крытык, пісьменьніца.
1957 — Сяргей Запрудзкі, мовазнавец.
У памяці
1516 ― Геранімус Босх, мастак эпохі Паўночнага Адраджэньня XV–XVI стагодзьдзяў (у гэты дзень былі хаўтуры, дакладная дата ягонай сьмерці невядомая).
Карабель дурняў, Геранімус Босх
1856 — Флярыян Бохвіц, асьветнік, філёзаф-мараліст, пісьменьнік.
1943 ― памёр Хаім Суцін, францускі мастак паходжаньнем зь Беларусі.
Карціна Хаіма Суціна «Ева»
1976 ― Іван Мележ, беларускі пісьменьнік.
Іван Мележ
2022 — Мікалай Сьлюнькоў, савецкі дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КП Беларусі ў 1983–87.