Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Аляксандра Надсана

Айцец Аляксандар Надсан

Падзеі 8 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 жніўня 1926 году нарадзіўся Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларускіх грэка-католікаў за мяжой, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На перадавой мыўся віном. 10 нечаканых фактаў пра айца Аляксандра Надсана

Таксама ў гэты дзень

1618 — Друя атрымала Магдэбурскае права.

1655 — Вільню захапілі маскоўскія войскі князя Чаркаскага і казакі гетмана Залатарэнкі. Бясчынствы захопнікаў над мірнымі жыхарамі ўражваюць сваім дзікунствам. Вільня гарэла 17 дзён. Пад шаблямі акупантаў і ў агні загінулі тысячы жыхароў. Вялікае мноства майстроў-рамесьнікаў захопнікі пагналі ў Масковію. 11 ліпеня 1660 году войскі Міхала Казімера Паца вызвалілі горад, але маскоўскі гарнізон у віленскіх замках капітуляваў толькі 3 сьнежня 1661 году.

1815Напалеон адправіўся ў высылку на выспу Сьвятой Алены.

Напалеон на высьпе Сьвятой Алены

1919 — польскія войскі занялі Менск.

На выступе Юзэфа Пілсудзкага ў Менску, 19 верасьня 1919 году

1925 — у Вільні выйшла беларуская газэта-аднаднёўка «Селянін».

2008 — Расея пачала маштабнае ўварваньне ў Грузію.

У гэты дзень нарадзіліся

1874 Барыс Жуковіч, гісторык, архівіст.

1912 Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменьнік.

1940Алесь Каралёў, беларускі дэмакратычны актывіст.

1953 Уладзімер Пракапцоў, мастак, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю (1998–2023)

У памяці

1780Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай 1773 году і адзін з найбольш вядомых праціўнікаў узаконеньня першага падзелу дзяржавы.

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзел Рэчы Паспалітай, карціна Яна Матэйкі

1976Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны сьвятар.

1976Вячаслаў Селях-Качанскі, беларускі опэрны сьпявак.

1976Эдзі Рознэр, джазавы трубач, кампазытар, аранжыроўнік. Заслужаны артыст Беларусі.

1986 Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік.

2007 Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.

2021 Алена Васілевіч, пісьменьніца.