Польшча зафіксавала ў ліпені рэкордную сёлета колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі

Польскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю

У ліпені польскія памежнікі зафіксавалі 106 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з тэрыторыі Беларусі. Гэта найбольшы месячны паказчык з пачатку 2026 году, вынікае з аналізу апэратыўных зьвестак Памежнай службы Польшчы.

Як піша Позірк, у параўнаньні з чэрвенем, калі было зарэгістравана 14 такіх спробаў, іх колькасьць павялічылася ў 7,6 раза. Да гэтага найбольшая колькасьць спробаў сёлета была зафіксаваная ў сакавіку – 93.

На латвійскім участку мяжы ў ліпені зарэгістравалі 2275 спробаў незаконнага пранікненьня ў Эўразьвяз празь Беларусь. Гэта трэці найвышэйшы паказчык сёлета пасьля траўня (2432) і чэрвеня (2331).

Літва ў ліпені зафіксавала 163 спробы незаконнага пераходу мяжы. Гэта на 73,4% больш, чым у чэрвені, на 50,9% больш, чым у траўні, у 2,7 раза больш, чым у ліпені 2025 году, і на 44,2% больш, чым за той жа месяц 2024 году. Найбольш напружаным месяцам на літоўска-беларускай мяжы ў 2026 годзе быў красавік, калі зафіксавалі 481 спробу.

За першыя сем месяцаў 2026 году краіны Эўразьвязу зафіксавалі 10 430 спробаў незаконнага пераходу сухапутнай мяжы зь Беларусі.