Даты дня
2 жніўня 1833 году быў павешаны Міхал Валовіч — філярэт, філямат, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830–1831 гадоў, камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 годзе. Валовіча пакаралі сьмерцю на шыбеніцы ў Горадні на загад губэрнатара Мураўёва-вешальніка. Яму споўнілася толькі 27 гадоў.
2 жніўня 1840 году ўказам расейскага імпэратара спынена дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў.
Таксама ў гэты дзень
216 да н.э. — картагенскі вайскавод Ганібал пры Канах нанёс рымлянам найцяжэйшую паразу за ўсю гісторыю Рыму.
1776 — адбылася цырымонія падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці, прынятай 4 ліпеня Кантынэнтальным кангрэсам, якая абвясьціла аддзяленьне 13 паўночнаамэрыканскіх калёніяў ад Вялікай Брытаніі.
1794 — Бітва пад Слонімам. Войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам Караля Серакоўскага перамаглі расейцаў.
1802 — шляхам плебісцыту Напалеон прызначаны пажыцьцёвым консулам Францыі.
Магіла Напалеона ў Доме інвалідаў, Парыж
1919 — у Вільні Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны стварыла Беларускую вайсковую камісію — орган фармаваньня беларускіх частак у войску міжваеннай Польшчы.
1934 — пасьля сьмерці райхспрэзыдента Паўля Гіндэнбурга ў Нямеччыне абвешчаны рэфэрэндум у пытаньні аб’яднаньня пасадаў райхспрэзыдента і райхсканцлера, у выніку якога Адольф Гітлер быў абвешчаны фюрэрам Нямеччыны.
1945 — скончылася Потсдамская канфэрэнцыя лідэраў антыгітлераўскай кааліцыі. ЗША прадстаўляў Гары Трумэн, СССР — Ёсіф Сталін, а Вялікую Брытанію спачатку Ўінстан Чэрчыль, якога пасьля паразы на выбарах у ліпені замяніў Клемэнт Этлі. Удзельнікі вызначылі прынцыпы акупацыі, дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Нямеччыны, абмеркавалі рэпарацыі і пасьляваенныя межы.
Іосіф Сталін і Гары Трумэн падчас Потсдамскай канфэрэнцыі, 1945
1990 — уварваньне Іраку ў Кувэйт.
У гэты дзень нарадзіліся
1549 ― Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падарожнік.
Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка»
1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і дзяржаўны дзяяч, 9-ы прэзыдэнт Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 1994 год, ураджэнец Беларусі.
Радзіма Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішнева
У памяці
1589 ― Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1719 ― Караль Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер ВКЛ.
Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»
1899 — Ян Эдвард Ваньковіч, удзельнік паўстаньня 1863 году.
1922 ― Аляксандар Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона.
1953 — Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, публіцыст, журналіст і адзін з арганізатараў краязнаўчага руху. У 1930 годзе яго арыштавалі ў сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Пакараньне ён адбываў у Яраслаўлі. Пасьля датэрміновага вызваленьня ў 1934 годзе працаваў на навуковых і выкладніцкіх пасадах у Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алма-Аце і Карагандзе. У 1957 годзе Скандракова пасьмяротна рэабілітавалі.
2025 —Людміла Бакуновіч, дзяячка беларускай старой эміграцыі. Яна разам з дзедам і бабуляю, бацькамі і братамі эмігравала ў 1944 годзе, а ў 1948 годзе пераехала ў ЗША. Яе дзед — праваслаўны сьвятар Сьцяпан Войтанка быў першым святаром у беларускай царкве ў Гайлэнд-Парку. Сама яна ў 1970-я ліставалася з Ларысай Геніюш. Гэтыя лісты друкаваў альманах «Асоба і час» (№ 3, 2010).