Гміна Міхалова, Беласточчына
1 жніўня ў амфітэатры Міхалова, што на Падляшшы паміж Беластокам і беларускай мяжой, адбудзецца фэстываль «Прымацкая бяседа», прымеркаваны да 30-годзьдзя фальклёрнага калектыву «Прымакі», паведамляе Радыё Рацыя.
Сьвяточная праграма пачнецца а 17:00 і працягнецца да поўначы. Арганізатары рыхтуюць музычныя выступы і культурную сустрэчу, прысьвечаную традыцыям Падляшша і мясцовай беларускай спадчыне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Грошы за атмасфэру. Рэпартаж з фэстывалю TutakaКракаў
У мясцовым парку Ярдана (Jordana) адбудзецца VII фэстываль беларускай культуры і музыкі «Летуцень», інфармуе Польскае Радыё.
Фэст «Летуцень» — ня толькі адна з найбуйнейшых беларускіх культурных падзей у Польшчы, але і важная прастора для сустрэчаў беларусаў у эміграцыі. Арганізатары абяцаюць тры музычныя сцэны, літаратурныя, адукацыйныя, дзіцячыя, псыхалягічныя і спартовыя пляцоўкі, кірмаш беларускіх майстроў і пляцоўку з нацыянальнай кухняй.
Галоўным выступоўцам фэстывалю «Летуцень» стане AP$ENT. На галоўнай сцэне таксама выступяць Prypiac, Atesta, «Разьбітае Сэрца Пацана», Nochy і Сам Шазам. Этна-сцэна прапануе канцэрты гуртоў «Лялея» і Dusza Music, майстар-клясы традыцыйных сьпеваў з Вольгай Барышнікавай, беларускія танцы і прэзэнтацыю «Купальскага спеўніка».
Аматараў сучаснай электроннай музыкі чакаюць сэты Dub Hiker, T-Trider, Lil Yury, Korrrnej, Ana Zhdanova і Papa Bo Selektah.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?». Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжойВаршава
У сталіцы Польшчы 1 жніўня адбудзецца адкрыцьцё футбольнага турніру беларусаў на Кубак Мікіты Мелказёрава.
Футбольны турнір памяці Мелказёрава пройдзе па адрасе ul. Marymoncka 34, пачатак а 10:00. Турнір, які раней называўся Кубкам Аляксандра Івуліна, аб’ядноўвае беларускую супольнасьць у падтрымку каштоўнасьцяў салідарнасьці і цяпер носіць імя вядомага журналіста і блогера Мікіты Мелказёрава, які раптоўна памёр у сьнежні 2025 году.
Да 10-й клясы Мікіта займаўся футболам у дзіцяча-юнацкай школе. Затым доўга пісаў пра майстроў шпурляка, стаў адным з найбольш вядомых беларускіх спартовых журналістаў, а ў апошнія гады адышоў ад спорту і пачаў рабіць матэрыялы на грамадзка-палітычную тэматыку.
Для ўдзелу ў спаборніцтвах запрошаныя 24 каманды.
Чакаецца, што ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці футбольнага турніру на Кубак Мікіты Мелказёрава прыме Сьвятлана Ціханоўская.