Памінальная імша аб пісьменьніцы Сьвятлане Курс прайшла па-беларуску ў парафіі сьвятога Аляксандра ў Варшаве. Гэты касьцёл наведвала і сама нябожчыца. Пасьля імшы разьвітальная цырымонія працягнулася ў Музэі Вольнай Беларусі.
Разьвітаньне са Сьвятланай Курс. ФОТА
Памінальная імша прайшла ў парафіі сьвятога Аляксандра ў Варшаве
Сям'я і блізкія
Партрэт Сьвятланы Курс
Памінальную імшу служыць ксёндз Вячаслаў Барок
Грамадзянская цырымонія ў Музэі Вольнай Беларусі. Алена Казлова
Рэчы Сьвятланы
Грамадзянская цырымонія ў Музэі Вольнай Беларусі. Павал Латушка
Паводле апошняй волі нябожчыцы, пасьля яе сьмерці правялі крэмацыю. Урну з прахам пасьля пахаваюць у Беларусі.