Як паведамілі арганізатары, летнік праходзіць у Белавескай пушчы. У гэтым сэзоне будзе пяць зьменаў, у якіх адпачнуць 90 дзяцей, па 18 чалавек у групе. Групы сфармаваныя.
Асноўнае фінансаваньне праекту забясьпечвае фонд «Краіна для жыцьця» пры падтрымцы Міжнароднага гуманітарнага фонду, частку выдаткаў аплочваюць бацькі ўдзельнікаў. Аднак для правядзеньня ўсіх пяці зьменаў бракуе 10 тысяч эўра.
Сабраныя сродкі плянуецца накіраваць на аплату жытла і трохразовага харчаваньня дзяцей, закуп матэрыялаў для адукацыйных і творчых заняткаў, а таксама на транспартныя выдаткі.
30 эўра пакрывае адзін дзень жыхарства і харчаваньня аднаго дзіцяці, 100 эўра — правядзеньне адукацыйных і творчых заняткаў, 600 эўра — поўны ўдзел аднаго дзіцяці ў летніку.