«Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца падчас руху па галоўнай дарозе пры павароце страціў кіраваньне транспартным сродкам. Па інэрцыі адбылося перакульваньне аўтамабіля ў кювэт. Загінулі 2 чалавекі. Яшчэ 14 пацярпелых шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасьці», — паведаміў Сьледчы камітэт, які завёў крымінальную справу.
Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што пачало «праверку ў сувязі з дарожна-транспартным здарэньнем, у выніку якога адбылося перакульваньне аўтамабіля, дзе двое вайскоўцаў атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыцьцём.
Загінулі малодшы сяржант кантрактнай службы Шабуневіч А.У. і шараговец тэрміновай службы Кіба К.А. Пацярпелым у ДТЗ цяпер надаюць мэдычную дапамогу».
Створана сумесная камісія сілавых ведамстваў, каб высьветліць усе абставіны здарэньня.