Ужо сёньня: пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый

Сілавікі выносяць кампутары з менскага офісу Беларускай асацыяцыі журналістаў, архіўнае фота

Падзеі 23 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

У гэты дзень

1792 — Бітва пад Берасьцем у часе вайны Расеі супраць Рэчы Паспалітай.

1812 — бітва пад Салтанаўкай (Магілёўская бітва) у часе паходу вялікай арміі Напалеона на Маскву.

1914 — Аўстра-Вугоршчына прад’явіла ўльтыматум Сэрбіі з прычыны забойства ў Сараеве спадкаемцы пасаду імпэрыі, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Сэрбія адхіліла адзін з 10 пунктаў ультыматуму, і 28 ліпеня Аўстра-Вугоршчына абвясьціла ёй вайну, што стала пачаткам Першай усясьветнай.

1917 — Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі дало ў Менску прэм’ерную пастаноўку яшчэ ненадрукаванай п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».

1922 — у менскім катэдральным саборы Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла пачаўся эпархіяльны зьезд, які пастанавіў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.

Менскі праваслаўны катэдральны сабор Пятра і Паўла (былая ўніяцкая царква Сьвятога Духа) у 1912 годзе. Тут адбываліся саборы БПЦ 1922 і 1927 гадоў

1943 — нацысты спалілі Доры (Валожынскі раён) — жыхароў мястэчка сагналі ў мясцовую царкву і падпалілі. Цяпер на месцы царквы мэмарыял.

1968 — тэрарысты з Народнага фронту вызваленьня Палестыны захапілі цывільны самалёт ізраільскай кампаніі «Эль-Аль», на борце якога былі 48 чалавек. Гэтая падзея лічыцца пачаткам эпохі міжнароднага авіятэрарызму з закладнікамі і палітычнымі патрабаваньнямі.

1974 — у Грэцыі скінулі дыктатуру «чорных палкоўнікаў».

1992 — Абхазія абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі. Гэты крок прывёў да вайны і ператварыў рэгіён у зону замарожанага канфлікту, які трывае да сёньня.

1997 Слабадан Мілошавіч прынёс прысягу як прэзыдэнт Югаславіі.

2021 — у Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый, Міністэрства юстыцыі падало пазовы на ліквідацыю больш як пяцідзесяці грамадзкіх арганізацый.

З 2020 да канца чэрвеня 2026 году ў Беларусі зьліквідавалі ня менш за 2044 некамэрцыйныя арганізацыі — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы, асацыяцыі, як вынікае з агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

У гэты дзень нарадзіліся

1896 Антон Валынчык, хормайстар і кампазытар.

1964Ігар Сідарук, беларускі празаік, драматург.

Ігар Сідарук

У памяці

1632 Памва Бярында, дзяяч усходнеславянскай культуры, лексыкограф, паэт, перакладнік, гравёр і выдавец.

1645Міхаіл Фёдаравіч, першы расейскі цар з дынастыі Раманавых.

1966 Аляксандар Ружанцоў (псэўданім Алесь Смаленец), вайсковец, паэт, гісторык, дзяяч даваеннай і паваеннай эміграцыі ў Літве, Нямеччыне й ЗША.

1995Алесь Ставер, беларускі паэт, празаік, драматург.