У Горадні ўначы адбыўся пажар, агулам эвакуавалі 265 чалавек

Скрын зь відэа МНС Беларусі

Уначы на 19 ліпеня ў мэдычным комплексе на вуліцы Абухава ў Горадні адбыўся пажар. Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведамляе, што 11 чалавек уратавалі, а яшчэ 254, дзесяць зь якіх дзеці, эвакуавалі.

Паводле МНС, людзей пачаў ратаваць сам пэрсанал бальніцы, яшчэ да прыезду дапамогі. Прычыны пажару высьвятляюць.