Тлумачым з Гурневічам. Як Расея перастала быць бэнзакалёнкай

Няўжо Расея больш не краіна-бэнзакалёнка?

Расея застаецца адным з найбуйнейшых экспарцёраў нафты ў сьвеце. Але ўсё часьцей яе ўласныя запраўкі застаюцца без паліва, а чэргі і бойкі за бэнзін становяцца звычайнай зьявай.

Чаму так адбываецца? Як украінскія ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах мяняюць ход вайны? І чаму нават пастаўкі паліва з Беларусі ня могуць выратаваць Расею ад дэфіцыту?

Тлумачым з Дзьмітрыем Гурневічам.