Акрамя таго, пад забарону трапіла кніга пра зьнішчаны рэжымам Лукашэнкі Коласаўскі беларускі ліцэй і кнігу былога старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.
Чарговае рашэньне ў чарадзе пастановаў пра прызнаньне выданьняў «экстрэмісцкімі» прыняў суд Заводзкага раёну Менску.
У абноўлены «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі 9 кніг:
«Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»
«Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш i Пётры Русава»
«Менская вясна. — Наша Ніва, 1996»
«Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка)
«Народная праграма „Вольная Беларусь“. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск»
«Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)
«Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. — Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»
«Адзначым, што супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі, падобна, ня ведаюць, як паставіць на працоўных кампутарах беларускую раскладку — ва ўсіх назвах кніг замест „ў“ яны пішуць „у“» — заўважыў Праваабарончы цэнтар «Вясна».