Ангельшчына перамагла Нарвэгію і згуляе з Аргентынай у паўфінале футбольнага Чэмпіянату сьвету

Зорныя нападнікі зборных Ангельшчыны й Нарвэгіі Гары Кейн і Эрлінг Голян

Зборная Ангельшчыны перамагла Нарвэгію зь лікам 2:1 у чвэрцьфінале Чэмпіянату сьвету ў футболе – 2026 і выйшла ў паўфінал. Там ангельцы сустрэнуцца з дзеючымі чэмпіёнамі сьвету — зборнай Аргентыны.

Галоўным героем матчу стаў Джуд Бэлінгэм. Ён забіў два галы, тады як галоўныя зорныя нападнікі камандаў — Гары Кейн і Эрлінг Голян — ня здолелі адзначыцца галамі.

Нарвэгія першай адкрыла лік на 36-й хвіліне, але перад перапынкам Бэлінгэм зраўняў яго. Другі гол ангельскага паўабаронцы прынёс камандзе перамогу 2:1.

У іншым чвэрцьфінале Аргентына перамагла Швайцарыю — 3:1 у дадатковы час. Цяпер Ліянэль Мэсі і ягоныя партнэры паспрабуюць абараніць тытул чэмпіёнаў сьвету ў матчы супраць Ангельшчыны.

У паўфінал таксама выйшлі Францыя і Гішпанія. Французы перамаглі Марока зь лікам 2:0, а гішпанцы абгулялі Бэльгію — 2:1.

Паўфіналы Чэмпіянату сьвету-2026 пройдуць:

  • 14 ліпеня: Францыя — Гішпанія;
  • 15 ліпеня: Ангельшчына — Аргентына.

Фінал турніру адбудзецца 19 ліпеня на стадыёне MetLife у Нью-Джэрзі.

Чэмпіянат сьвету ў футболе праходзіць у ЗША, Канадзе і Мэксыцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка не пашле ў «бойню»? Што стаіць за памілаваньнямі. Трыюмф нарвэскіх «вікінгаў». Навіны 7 ліпеня