Тадэвуш Касьцюшка будаваў умацаваньні, што дапамаглі перамагчы ў вайне за незалежнасьць. Давід Сарноў зрабіў тэлебачаньне масавым. Іда Разэнталь зьмяніла жаночую моду. Луіс Маер стварыў Галівуд. Барыс Кіт дапамог амэрыканцам паляцець на Месяц. А Ігар Тульчынскі стаў адным з самых пасьпяховых фінансістаў ЗША.
00:00 — Уступ: 250 гадоў незалежнасьці ЗША і роля беларусаў
01:05 — Тадэвуш Касьцюшка: інжынэр, які будаваў абарону ЗША і быў сябрам Томаса Джэферсана
03:23 — Давід Сарноў: хлопчык з Узлянаў, які стварыў амэрыканскае тэлебачаньне (NBC)
05:54 — Іда Разэнталь: ураджэнка Ракава, якая вынайшла сучасны бюстгальтар і зьмяніла сьвет моды
07:40 — Луіс Маер: менскі Лазар Мэер, які заснаваў кінастудыю Metro-Goldwyn-Mayer і прыдумаў «Оскар»
10:12 — Барыс Кіт: настаўнік з Наваградчыны, які распрацаваў паліва для амэрыканскіх ракет
12:03 — Ігар Тульчынскі: сучасны мільярдэр з Менску, заснавальнік фонду WorldQuant
13:24 — Дзяліцеся імёнамі іншых выбітных беларусаў у каментарыях.