Відэа канфлікту было апублікаванае днямі ў сеціве. Малады чалавек, які гуляў па горадзе са сваёй маці, кінуў недакурак на месца, якое толькі што прыбралі камунальныя службы. Чалавек, што здымаў відэа, зрабіў яму заўвагу — у адказ хлопец абылаяў яго, ужываючы непрыстойныя словы.
Пазьней міліцыя ўстанавіла, што героем ролікаў зьяўляецца 18-гадовы хлопец. Ён сказаў, што прыехаў з маці ў госьці да сваякоў і вырашыў прайсьціся па сталіцы. Выданьне "Наша Ніва" ідэнтыфікавала яго як ураджэнца Алтайскага краю Расеі.
Аўтар роліку - беларускі выканаўца Леў Беларусаў. Сваё відэа, якое ў ТыкТоку прагледзелі ўжо больш за мільён разоў, ён суправадзіў подпісам: Давайце цаніць працу тых, хто робіць наш горад чысьцейшым. Яго падтрымалі сотні камэнтатараў.