Ужо сёньня: 70 гадоў публікацыі пастановы «Аб пераадоленьні культу асобы»

Падзеі 2 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1717 — пачала дзейнічаць шкляная мануфактура ў мястэчку Налібакі, што належала беларускім князям Радзівілам.Там варылі крышталь і шкло самых розных колераў, шліфавалі, эмалявалі, залацілі звычайны і дэкаратыўны посуд.

1776 — у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прагаласаваў за незалежнасьць паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікай Брытаніі. Праз два дні, 4 ліпеня, Кангрэс зацьвердзіў Дэклярацыю незалежнасьці ЗША.

1853 — расейская армія ўвайшла ў Малдаўскае і Валаскае княствы, якія тады былі васальнымі тэрыторыямі Асманскай імпэрыі. З гэтага пачалося вайсковае супрацьстаяньне, якое ў кастрычніку перарасло ў Крымскую вайну.

1900 — адбыўся першы палёт дырыжабля канструкцыі графа Фэрдынанда фон Цэпэліна.

1994 – Уведзены Міжнародны дзень спартовага журналіста. Нагодай стала 70-годзьдзе Міжнароднай асацыяцыі спартовай прэсы, заснаванай 1 ліпеня 1924 году ў Парыжы.

1927 — у Вільні адбылася каранацыя абраза Маці Божай Вастрабрамскай.

1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

ХХ зьезд КПСС, на якім Мікіта Хрушчоў выступіў з крытыкай «культу асобы» Іосіфа Сталіна, 1956 год.

1993 — утвораны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік „Нясьвіж“ (З 22 траўня 1997 году — музэй-запаведнік).

2019 — у Вільні афіцыйна спыніла існаваньне турма на Лукішках, найстарэйшая ў Літве, дзе сядзелі многія вядомыя беларусы, між іншых Барыс Кіт, Францішак Аляхновіч, Максім Танк, Максім Гарэцкі, Рыгор Шырма.

У гэты дзень нарадзіліся

1877 Герман Гесэ, швайцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1922 Генрых Вагнер, кампазытар, народны артыст Беларусі

1923Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

У памяці

1778 Жан-Жак Русо, францускі філёзаф-асьветнік.

1937Мiкалай Мiнскi, пісьменьнік, пачынальнік сымбалізму

1961 Эрнэст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

1977Уладзімір Набокаў, амэрыканскі і расейскі пісьменьнік

1979 — у аўтакатастрофе загінула Ларыса Шапіцька, кінарэжысэрка, аўтарка фільму „Узыходжаньне“ паводле аповесьці Васіля Быкава „Сотнікаў“.

1981Сьцяпан Майхровіч, літаратуразнавец, крытык.

1989Андрэй Грамыка, ураджэнец Беларусі, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат, міністар замежных справаў СССР у 1957–1985 гадах.

2012Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.

Курапаты. Першае шэсьце і мітынг у Курапатах 30 гадоў таму, 19 чэрвеня 1988 году. Унікальныя фота Міколы Таранды. На фота — Сяржук Вітушка