Ужо сёньня: 10 гадоў з дня апошняй дэнамінацыі ў Беларусі

Беларускія грошы, 2008 год

Падзеі 1 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

457 гадоў таму, 1 ліпеня 1569 году, польскія і літоўскія дэпутаты на агульным сойме ў Любліне падпісалі акт Люблінскай уніі паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

Люблінская унія, карціна Яна Матэйкі

Таксама ў гэты дзень

1812 Напалеон абвясьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад ВКЛ.

1858 — упершыню агучаная тэорыя эвалюцыі Чарльза Дарвіна.

1863 — пачалася бітва пры Гетысбэргу, адна з вырашальных бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША, у якой войскі Поўначы нанесьлі паразу войскам Поўдня.

Грамадзянская вайна ў ЗША

1867 — на мапе зьявілася Канада як самакіраваная краіна ў складзе Брытанскай імпэрыі. У гэты дзень некалькі брытанскіх калёній у Паўночнай Амэрыцы аб’ядналіся ў Дамініён Канада. Поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі краіна атрымлівала паступова ўжо пазьней.

1 ліпеня — Дзень Канады, галоўнае сьвята краіны і выходны дзень

1921 — зацьверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.

1942 — у Менску адбываецца пахаваньне памерлай Бянігны Луцэвіч, маці Янкі Купалы, на Вайсковых могілках яе магілу асьвяціў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. У той самы дзень у Маскве хаваюць загінулага Янку Купалу.

1944 — у Брэтан-Вудсе пачалася канфэрэнцыя саюзьнікаў, якая зацьвердзіла пляны стварэньня Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку.

1966 — Францыя перастала падпарадкоўвацца агульнаму камандаваньню NATO, але сам альянс не пакінула. Вярнулася ў агульнае вайсковае камандаваньне NATO яна толькі ў 2009 годзе.

1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь.

Рычард Ніксан у Менску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пакараньне Менскам

1989 — у Кіеве створаны Народны Рух Украіны.

1991 — у Празе падпісаны пратакол аб афіцыйным спыненьні існаваньня Арганізацыі Варшаўскай дамовы

1997 — Ганконг ізноў афіцыйна стаў часткай Кітаю.

2013 — Харватыя ўступіла ў Эўрапейскі Зьвяз.

Падчас цырымоніі далучэньня Харватыі да Эўразьвязу сьцяг краіны ўносяць у Эўрапарлямэнт, 1 ліпеня 2013

2016 — грашовая дэнамінацыя ў Беларусі. За 10000 старых беларускіх рублёў давалі 1 новы. Упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля ў зварот увялі манэты. Да таго Беларусь была адной з нешматлікіх краін у сьвеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манэты, якія фактычна не ўжываліся ў звароце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Адгадай год па курсе рубля да даляра. Тэст

У гэты дзень нарадзіліся

1506Людвік II Ягелончык, вугорскі і чэскі кароль з дынастыі Ягайлавічаў.

1593Альбрыхт Станіслаў Радзівіл, які пасьля Льва Сапегі 33 гады займаў пасаду Вялікага канцлера ВКЛ. Моцна пільнаваўся закону, за што атрымаў мянушку Абаронца Правоў. Заснаваў Пінскі езуіцкі калегіюм, аўтар „Дзёньніка“.

1646Готфрыд Вільгельм Ляйбніц, нямецкі філёзаф і матэматык.

1780 Карл Кляўзэвіц, нямецкі генэрал і ваенны тэарэтык.

1804Жорж Санд, француская пісьменьніца.

1828 Іпаліт Гараўскі, жывапісец, аўтар карціны „Каля крыжа. Сьмерць паўстанца. 1863“, якую можна пабачыць у Мастацкім музэі ў Менску.

Іпаліт Гараўскі. «Каля крыжа. Сьмерць паўстанца»

1904Генрых Глябовіч, беларускі ксёндз, прафэсар тэалёгіі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні. 3 траўня 1941 году склаў акт адданьня Богу свайго жыцьця як ахвяру за ратаваньне веры ў моладзі. За душпастырскае служэньне на Беларусі быў расстраляны гестапа ў Барысаве.

1927Зора Кіпель, літаратуразнаўца, перакладчыца, грамадзкая дзяячка паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі й ЗША, жонка Вітаўта Кіпеля.

Зора Кіпель

У памяці

1938 — у Алтайскім краі органамі НКВД расстраляны Іван Цьвікевіч, мэдык, грамадзкі і навуковы дзяяч, публіцыст, ахвяра сталінізму.

2000Рыгор Клімовіч, вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў Нарыльскага паўстаньня палітзьняволеных 1953 году, мэмуарыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бяз грантаў і офісу на Мангэтане. Як беларусы замежжа папулярызавалі сваю культуру за паўвека да YouTube і TikTok