Лукашэнка паміж Пуціным і Сі: што было за зачыненымі дзьвярыма. Сьпёка забівае. Навіны 29 чэрвеня
Your browser doesn’t support HTML5
Лукашэнка нечакана паляцеў у Кітай да Сі Цзіньпіна пасьля двухдзённых перамоваў з Пуціным на Валдаі. Пра што насамрэч дамовіліся? Ці не дамовіліся? Эўропу накрыла рэкордная сьпёка – і Беларусь у зоне небясьпекі. Ёсьць першыя ахвяры. Раскажам пра тых, каму найцяжэй – сотні палітвязьняў за кратамі ў гэтую сьпёку. І прыемная навіна: беларускія жанчыны ўпершыню пераплылі Ля-Манш. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 29 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.