Міліцыя разагнала зьезд дрыфтэраў. Арганізатараў будуць судзіць

Каля слуцкай трасы, за 40 км на поўдзень ад Менску, аматары язды з заносамі зладзілі выставу дрыфт-аўтамабіляў.

На пляцоўку пры павароце на вёску Трысьцянец прыехалі каля 600 чалавек на 250 машынах, падлічыла міліцыя. Месца ўсім не хапіла, таму машыны ставілі і ўздоўж дарогі. Утварыўся затор.

Арганізатары забавы сабралі людзей праз TikTok, але дазвол на гэта ва ўладаў не прасілі.

За гэта на іх, а таксама на актыўных удзельнікаў імпрэзы склалі адміністрацыйныя пратаколы, паведаміла МУС.

Ім пагражае штраф ці арышт.

Пасьля 2020 году ўлады ўзмацнілі адказнасьць за несанкцыянаваныя акцыі — павялічылі штрафы і тэрміны арышту. А калі, на думку сілавікоў, на акцыі было грубае парушэньне парадку, удзельнікам і арганізатарам можа пагражаць некалькі гадоў зьняволеньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Штраф за «Гуканьне вясны» атрымаў у тым ліку шматдзетны бацька, маёр міліцыі