Дата дня
28 чэрвеня 1942 году ў Маскве загінуў Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя. Паэт сарваўся ў лесьвічны пралёт гатэлю «Масква» паміж 9-м і 10-м паверхамі.
Таксама ў гэты дзень
1389 — бітва на Косавым полі паміж сэрбскімі і турэцкімі войскамі.
1660 — Бітва пад Палонкай, адна зь пераломных бітваў Трынаццацігадовай вайны (1654—1667). Адбылася каля мястэчка Палонка на Наваградчыне. Скончылася перамогай аб’яднаных сіл Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над войскам Маскоўскай дзяржавы.
1794 — у Варшаве без суду павешаны Ігнаці Масальскі, рэлігійны і палітычны дзяяч ВКЛ, які здрадзіў нацыянальным інтарэсам.
1812 — войскі Напалеона занялі Вільню.
1914 — забойства Гаўрылам Прынцыпам спадкаемца аўстра-вугорскага пасаду, эрцгерцага Франца Фэрдынанда і яго жонкі ў Сараеве, якое стала нагодаю для пачатку Першай сусьветнай вайны.
1919 — падпісаньне Вэрсальскай мірнай дамовы, якая юрыдычна завяршыла Першую сусьветную вайну.
1931 — у Наваградку ўрачыста адкрыты курган несьмяротнасьці Адама Міцкевіча.
1941 — заняцьце нямецкімі войскамі Менску.
1947 — беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу прысвоена імя Янкі Купалы.
1950 — войскі Паўночнай Карэі занялі сталіцу Рэспублікі Карэя Сэул.
1982 — катастрофа самалёта Як-42 каля мястэчка Вербавічы пад Нароўляй. На вышыні 7800 мэтраў самалёт Ленінград — Кіеў пачаў зьніжэньне і цалкам разваліўся ў паветры. На борце былі 124 пасажыры і 8 чалавек экіпажу.
1996 — Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла Канстытуцыю, гэты дзень — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны.
2001 — былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч аддадзены Гааскаму трыбуналу па абвінавачаньні ў ваенных злачынствах.
Слабадан Мілошавіч у міжнародным судзе па ваенных злачынствах у былой Югаславіі, Гаага, 2004
У гэты дзень нарадзіліся
1577 — Пітэр Паўль Рубэнс, флямандзкі жывапісец.
1641 — Марыя Казімера д’Аркʼен, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.
1712 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.
1905 — Віктар Галаўчынер, рэжысэр, актор і драматург, народны артыст Беларусі і Літвы.
1923 — Уладзімер Чантурыя, архітэктар, гісторык архітэктуры.
1960 — Юры Зісер, заснавальнік інфармацыйнай кампаніі Tut.by.
1965 — Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар штотыднёвіка “Ніва”, старшыня Ўправы Радыё Рацыя.
Яўген Вапа
1971 — Ілан Маск, канадзка-амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, заснавальнік кампаніяў PayPal, SpaceX, адзін з заснавальнікаў і інвэстараў кампаніі Tesla Motors.
У памяці
1938 — органамі НКВД расстраляны Сьцяпан Мельнiк, вучоны батанік і лесавод, доктар біялягічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР, прафэсар. Дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду АН.