Алеўскі пра цяжкі час Лукашэнкі. Новыя дэталі выкраданьня Котава. Шэйман пашырае імпэрыю

Your browser doesn’t support HTML5

У “ПіКу Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня і тлумачым, што яны значаць. Сёньня мы пагаворым пра тое, ці дацісьне Пуцін Лукашэнку, каб Беларусь мацней дапамагала ў вайне супраць Украіны? Як Віктар Шэйман пашырае сваю бізнэс-імпэрыю. У Беларусі зьявілася новая кампанія, якая мае права гандляваць зброяй і зьвязаная яна з былымі сілавікамі. Пагаворым пра зьнікненьне Анатоля Котава. Ягоны блізкі калега Аляксандар Апейкін лічыць, што расьсьледаваньне БРЦ гэта ўсяго некалькі адсоткаў ад праўды, што насамрэч сталася з былым чыноўнікам.