Ужо сёньня: 37-я гадавіна ўтварэньня Таварыства беларускай мовы

Падзеі 27 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

27 чэрвеня 1989 году ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч. 8 лістапада 2021 году Вярхоўны суд ліквідаваў ТБМ.

Ніл Гілевіч

Таксама ў гэты дзень

1905 — пачалося паўстаньне каманды расейскага браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры, адна са знакавых падзеяў рэвалюцыі 1905–1907 гадоў у Расеі.

Удзельнікі паўстаньня, матросы браняносца «Князь Пацёмкін-Таўрыйскі» на палубе карабля. Адэса, ліпень 1905 году

1929 — у Менску на паседжаньні Бюро ЦК КП(б)Б прадстаўленыя вынікі працы камісіі Ўладзіміра Затонскага, якія сталі штуршком да расправы зь беларускай інтэлігенцыяй.

1941 — у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў.

1941 — пачалася нямецкая акупацыя Беластоку.

1944 — у Менску пачаўся Другі Ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хто і дзеля чаго стаў пад сьцяг БЦР?

2014 — Украіна, Грузія і Малдова падпісалі Пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

2014 — у Віцебску адкрылі помнік Альгерду.

Помнік Альгерду ў Віцебску

У гэты дзень нарадзіліся

1784 Лявон Бароўскі, літаратуразнавец, філёляг, гісторык і тэарэтык літаратуры, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту ў часы студэнцтва Адама Міцкевіча і яго аднагодкаў.

1909Сяргей Знаёмы, пісьменьнік і журналіст, ахвяра сталінізму.

1925Лідзія Арабей, пісьменьніца і літаратуразнаўца, дасьледніца творчасьці Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Лідзія Арабей

1934Віктар Карамазаў, пісьменьнік.

1951 Рыгор Кійко, мастак-кераміст, сябра КХП-БНФ.

Рыгор Кійко

1954Павал Марціновіч, паэт і перакладнік.

1961 Анатоль Лябедзька, палітык і палітвязень.

Анатоль Лябедзька

У памяці

1863Зыгмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў (павешаны ў Вільні на Лукіскім пляцы).

1933Міхась Явар, беларускі паэт. Страляўся з рэвальвэра на беразе Нёмна пасьля адмовы каханай дзяўчыны выйсьці за яго замуж. Адмовіла, бо ён хварэў на сухоты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вярхоўны суд ліквідаваў Таварыства беларускай мовы