Алеўскі пра цяжкі час Лукашэнкі. Шэйман пашырае імпэрыю. Новыя дэталі выкраданьня Котава

Каляж: Уладзімір Пуцін, Аляксандар Лукашэнка, Цімур Алеўскі (зьлева направа)

У «ПіКу Свабоды» мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня і тлумачым, што яны значаць.
  • З расейскім журналістам выданьня The Insider Цімурам Алеўскім размаўляем пра тое, ці дацісьне Пуцін Лукашэнку, каб Беларусь больш актыўна ўдзельнічала ў вайне супраць Украіны.
  • Кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч распавядае, як даўні паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман пашырае сваю бізнэс-імпэрыю. У Беларусі зьявілася новая кампанія, якая мае права гандляваць зброяй і зьвязаная яна з былымі сілавікамі.
  • Пагаворым пра зьнікненьне Анатоля Котава. Ягоны блізкі калега Аляксандар Апейкін лічыць, што расьсьледаваньне БРЦ гэта ўсяго некалькі адсоткаў ад праўды, што насамрэч сталася з былым чыноўнікам.

00:30 Цімур Алеўскі: Ці ўцягне Пуцін Беларусь у вайну
08:20 Што можа стрымаць уступленьне Беларусі ў вайну
18:00 Ці сапраўды існуе пагроза новага фронту
25:00 Станіслаў Івашкевіч: Новы спэцэкспартэр зброі
30:30 Як Шэйман пашырае сваю бізнэс-імпэрыю
33:30 Сувязь са справай Анатоля Котава
36:30 Як працуюць схемы продажу зброі і абыходу санкцый
40:30 Чаму былыя сілавікі ідуць у гэты бізнэс
44:30 Аляксандар Апейкін: Новыя дэталі выкраданьня Анатоля Котава
47:30 Што засталося па-за расьсьледаваньнем БРЦ
51:30 Якія высновы можна зрабіць са справы Котава