25 чэрвеня МУС Беларусі ўнесла Арганізацыю «ABA Together (Association of Belarusians in America)» ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
Сьцьвярджаецца, што да «фармаваньня» датычныя 17 чалавек:
- Марыя Астапенка
- Таццяна Астапенка
- Эмілія Баркоўская-Сцепанчук
- Вольга Бромэн
- Антон Бялянскі
- Філіп Гаўрышаў
- Яўген Ждановіч
- Анжаліка Зайцава
- Глеб Івашкевіч
- Кацярына Маліеўская
- Віталь Самсонаў
- Артур Сянько
- Вольга Шалыга
- Сяргей Шалыга
- Ганна Шарко
- Марыя Яфімава
- Аляксандр Янкоўскі
У сьпісе прыводзяцца інтэрнэт-рэсурсы, на думку МУС, зьвязаныя з абʼяднаньнем.
Асацыяцыя стала 373-й «экстрэмісцкай» супольнасьцю ў пераліку, які вядзецца зь верасьня 2021 году, піша «Позірк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Грамадзянская кібэрвайна. Як беларускія спэцслужбы атакуюць беларускія ініцыятывы, колькі гэта каштуе і ці магчыма абараніцца ад атакАсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы — некамэрцыйная арганізацыя, якая абʼядноўвае беларусаў ЗША.
Як адзначаецца на сайце арганізацыі, яе місія палягае ў тым, каб
- прасоўваць веды пра беларусаў Амэрыкі і беларуска-амэрыканскую супольнасьць, яе гісторыю, дасягненьні і ўнёсак у разьвіцьцё грамадзтва;
- прадстаўляць беларуска-амэрыканскую супольнасьць перад народам і ўрадам ЗША;
- садзейнічаць захаваньню беларускай супольнасьцю ЗША сваёй спадчыны, культуры і мовы;
- падтрымліваць Беларусь у яе імкненьні да пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасьці і ажыцьцяўленьня эканамічных, культурных і сацыяльных пераўтварэньняў.