Пуцін ставіць Лукашэнку ўмовы? Новая апэрацыя КДБ. Школьнікі адмаўляюцца ад беларускай мовы

Каляж

У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць.

Калі Беларусь больш актыўна не далучыцца да вайны ва Ўкраіне, Расея пагражае абмежаваць фінансавую падтрымку, – піша Wall Street Journal. За тры дні да заканчэньня ўльтыматуму Зяленскага галоўнакамандуючы арміі Беларусі едзе ў доўгатэрміновую камандзіроўку. Чаму ў Беларусі даражэе бэнзін і ці ўратуе беларускае паліва Расею? Усё менш выпускнікоў выбірае беларускую мову на цэнтральным тэставаньні. Як ратавацца ад сьпякоты?

00:00 Лукашэнка зьяжджае перад дэдлайнам ультыматуму
02:38 WSJ: Масква пагражае Менску за недастатковы ўдзел у вайне
05:05 Ультыматум Зяленскага раскалоў беларусаў: рэакцыя сацсетак
06:32 Праваабаронцы папярэджваюць пра новую схему вярбоўкі КДБ
07:42 Чаму ў Беларусі даражэе бэнзін
08:50 Русыфікацыя ў лічбах: беларускую мову на ЦТ выбірае толькі кожны шосты
09:29 Да +36 у Беларусі: як перажыць наймацнейшую сьпёку гэтага лета

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.