Кансэнсус Ціханоўскай і Лукашэнкі, выбачэньні Зяленскаму і новая рыторыка Менску — Карбалевіч

Новая рыторыка Лукашэнкі

Пасьля атакі на беларускі аўтобус у Бранскай вобласьці ўлады і апазыцыя нечакана прыйшлі да агульнай высновы: у Расею цяпер лепш не езьдзіць. Чаму прапаганда раптам зьмяніла тон? Чаму Лукашэнка стаў гаварыць пра ўразьлівасьць Беларусі і неабходнасьць кампрамісу? І як на вайну ва Ўкраіне могуць паўплываць дамоўленасьці паміж ЗША і Іранам?

Разьбірае Валер Карбалевіч.