37 год турмы за «здраду». Беларусам бліжэй ВКЛ, чым Расейская імпэрыя. Сьцёб з Каржа

Your browser doesn’t support HTML5

У выніковым выпуску “ПіКа Свабоды” зь Дзмітрыем Гурневічам падсумоўваем падзеі тыдня. Сям’ю зь Менску асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі». Агулам на 37 гадоў. Мы пагаварылі з дачкой кінутых у турму Дзьмітрыя і Тацяны Корсакавых. Выбары ў Армэніі паказалі, што «не такая страшная Расея, як яна сама сябе малюе», кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Глядзіце зь ім размову пра тое, як Пуцін не пераігрывае, а прайграе. Беларусы лічаць гісторыю ВКЛ важнейшай за гісторыю Беларусі ў складзе Расейскай імпэрыі. Але ня ўсё так проста. Абмяркоўваем гэта з гісторыкам Цімафеем Акудовічам.