Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА з спасылкай на старшыню Вярхоўнага суду Беларусі Андрэя Шведа, дакумэнт «вызначае правілы і фарматы далейшай супрацы ў мэтах адзінства падыходаў да правасудзьдзя ў рамках саюзнай дзяржавы», каб «узгоднена адстойваць супольныя інтарэсы на міжнароднай арэне».
Андрэй Швед таксама прапанаваў свайму расейскаму калегу Ігару Краснову стварыць сталы орган для ўзаемадзеяньня на ўзроўні кіраўнікоў Вярхоўных судоў Беларусі і Расеі.
«Можам назваць яго ў працоўным парадку як арганізацыйны савет у пытаньнях правасудзьдзя на чале з старшынямі Вярхоўных судоў Беларусі і Расеі», — сказаў Андрэй Швед.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Звольнілі старшыню Вярхоўнага суду Сукалу, які кіраваў 29 гадоў. На яго месца прызначылі «архітэктара рэпрэсій» пракурора ШведаЧаму гэта важна
Уніфікацыя правасудзьдзя — складнік усё большай інтэграцыі Беларусі з Расеяй.
Бакі афіцыйна заявілі, што ўніфікацыя адбываецца для стварэньня «бясшвовай» эканамічнай прасторы, абароны правоў грамадзян так званай саюзнай дзяржавы і абмену перадавымі юрыдычнымі практыкамі.
Раней улады Беларусі і Расеі дамовіліся ўзгадняць замежную палітыку, дзейнасьць сілавых структур у пытаньнях супольнага крымінальнага вышуку грамадзян, стварылі адзіную абаронную прастору і ўхвалілі супольную вайсковую дактрыну.
Адначасова адбываецца ўніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўства, а таксама макраэканамічнай палітыкі.