Гэтага работніка ўжо затрымалі ў якасьці падазраванага паводле крымінальнай справы. Цяпер зь ім працуюць сьледчыя.
Таксама СК правёў «маштабную прафіляктычную працу з прадпрыемствамі гэтай галіны па ўсёй краіне» і больш нідзе такіх парушэньняў ня выявіў.
Што папярэднічала
2 і 3 чэрвеня ў інфэкцыйнае аддзяленьне Барысаўскага шпіталю трапілі 30 дашкольнікаў з атручэньнем — млоснасьцю і ванітамі. Яшчэ 13 пацярпелых пазьней выявілі сьледчыя.
4 чэрвеня за парушэньне санітарных нормаў усчалі крымінальную справу (ч. 1 арт. 336). Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу — тры гады зьняволеньня.
8 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што прычынай атручэньня быў кісламалочны прадукт «Біфідзін», выраблены на бярэзанскім ТАА «Біямалпрам». Прадпрыемства пасьля праверкі спыніла працу, а ягоную прадукцыю прыбралі з продажу.