Ужо сёньня: 145 гадоў таму нарадзіўся Іван Луцкевіч

Іван Луцкевіч

Падзеі 9 чэрвеня ў Беларусі і сьвеце.

Дата дня

9 чэрвеня 1881 году нарадзіўся Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Іван (Ян Герман) Луцкевіч нарадзіўся ў сям’і ўдзельніка паўстаньня Каліноўскага ў Шаўлях. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, зь ягонай ініцыятывы выдаваліся газэты «Наша Доля», «Наша Ніва» і «Гоман», было заснавана Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні былі адкрытыя Беларускі клюб і першая беларуская гімназія. Разам з братам Антонам быў адным з заснавальнікаў першай у Вільні масонскай ложы «Лучнасьць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

20 нечаканых фактаў пра Івана Луцкевіча

Таксама ў гэты дзень

1661 — Магілёву нададзены герб.

1815 — завяршыўся Венскі кангрэс, які вызначыў новы эўрапейскі парадак пасьля напалеонаўскіх войнаў.

1898 — Вялікая Брытанія атрымала ад Кітаю тэрыторыю Ганконгу ў арэнду на 99 гадоў.

1919 — на зьезьдзе беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Горадзеншчыны пацьверджаная вернасьць ідэалам незалежнай Беларусі, выказаны поўны давер ураду БНР, створаная Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Горадзеншчыны.

1929 — у Горадні пачаўся так званы «працэс 75-і» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1960 — заснаваны Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Беларусі.

2019 — у Казахстане прайшлі пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог Касым-Жамарт Такаеў.

Касым-Жамарт Такаеў

У гэты дзень нарадзіліся

1595Уладзіслаў Ваза, вялікі князь літоўскі, кароль польскі і швэдзкі, а таксама тытулярны цар маскоўскі.

Калі яму было 15 гадоў, маскоўскія баяры абралі яго на царства, хоць ягоны бацька Жыгімонт у Маскву яго не адпусьціў. Гэты тытул заставаўся за ім да канца вайны за Смаленск у 1634 годзе, калі паводле замірэньня Рэч Паспалітая атрымлівала Смаленск, але Ваза адмаўляўся ад прэтэнзій на маскоўскі сталец.

Вызначаўся рэлігійнай талерантнасьцю. Шмат часу праводзіў у ВКЛ. Вільня пры ім была палітычным і культурным цэнтрам з каралеўскімі прыёмамі, тэатральнымі пастаноўкамі, балямі і маскарадамі.

Кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV Ваза, партрэт Пітэра Паўля Рубэнса

1672 Пётар I, цар маскоўскі, першы імпэратар Расейскай імпэрыі.

1868Уладзіслаў Вярыга, беларускі філёзаф, этнограф, фальклярыст.

1803Адольф Янушкевіч, пісьменьнік, вучоны і падарожнік, філямат і ўдзельнік паўстаньня 1831 году, вязень Сыбіры.

1910 Віктар Воўчак, беларускі архітэктар. Асноўныя працы ў Менску: будынак аблвыканкаму, Літаратурны музэй Янкі Купалы, жылы дом па вул. Карла Маркса. Адзін з аўтараў мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой».

Музэй Янкі Купалы, архўінае фота

1913Тамара Міянсарава, піяністка, стваральніца музычнай фанатэкі Беларускага радыё.

1919Ісаак Баляслаўскі, беларускі шахматыст, міжнародны гросмайстар, чэмпіён сьвету і Эўропы ў камандным першынстве.

1958Алесь Камоцкі, беларускі паэт і бард.

У памяці

1809Францішак Хамінскі, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, маршалак Менскай губэрні, пісьменьнік.

1863Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня, павешаны ў Вільні на Лукіскім пляцы.

1870Чарльз Дыкенс, брытанскі пісьменьнік, журналіст.

Чарльз Дыкенс, партрэт

1873Венцаслаў Пелікан, мэдык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1965Пётар Алейнікаў, савецкі кінаактор беларускага паходжаньня.

1970 — у сваёй кватэры ў Нью-Ёрку невядомымі забіты Ўладзімер Тамашчык, архіяпіскап БАПЦ.

2011Павал Місько, пісьменьнік і паэт.