У сваіх публікацыях крымчане паказваюць на распачатыя перабоі з пастаўкамі на прылаўкі грэчкі, цукру, солі, мукі, рысу, макаронаў і некаторых іншых прадуктаў.
Акрамя таго, у некаторых гандлёвых сетках, паводле зьвестак мясцовых жыхароў, зьявіліся аб’явы аб абмежаваньнях на продаж пэўных тавараў з аддзела бакалеі.
«Я думала, гэта жарты, пайшла ў краму ля дома — цукру няма, грэчкі няма. Пайшла ў іншы — тая ж гісторыя», — напісала ў адным з чатаў жыхарка Севастопаля.
Трое жыхароў Крыма распавялі выданьню, што дэфіцыт некаторых тавараў пакуль не мае паўсюднага характару, а даведаліся яны пра яго з паблікаў.
З 30 траўня ў Крыме назіраюцца праблемы з палівам на фоне нападаў украінскіх бесьпілётнікаў на фэдэральную трасу «Наваросія», якая злучае Крым з Расеяй у абыход Крымскага моста.
Спачатку продаж бэнзіну на паўвостраве быў толькі абмежаваны, але з чацьвёртага чэрвеня яго цалкам прыпынілі. Цяпер паліва адпускаецца толькі па раней выдадзеных талёнах.