BBC і «Медиазона» пацьвердзілі гібель больш як 225 тысяч расейскіх вайскоўцаў

Па стане на 5 чэрвеня журналісты пацьвердзілі гібель на вайне супраць Украіны больш як 225 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Гэты сьпіс сфармаваны на аснове аналізу нэкралёгаў, фатаздымкаў з могілак і вайсковых мэмарыялаў, а таксама зьвестак адкрытых дзяржаўных рэестраў. Рэальная колькасьць загінулых можа быць значна большай.

У тым ліку пацьверджаная гібель больш як 7,2 тысячы расейскіх афіцэраў.

Паралельна расьсьледнікі вядуць сьпіс, абапіраючыся на справы пра спадчыну. Паводле гэтага сьпісу, лічба загінулых — каля 352 тысяч чалавек.

Зяленскі ў адкрытым лісьце Пуціну 4 чэрвеня заявіў, што Расея за адзін месяц страціла 30 тысяч вайскоўцаў. Генштаб Узброеных сілаў Украіны называе лічбу ў 1,37 мільёна загінулых расейскіх салдатаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пуцін пра ліст Зяленскага: «Ня бачу сэнсу сустракацца»

Раней выведкі Вялікай Брытаніі і Нідэрляндаў ацанілі страты расейскага войска ад пачатку вайны ў паўмільёна чалавек.

Як і Расея, Украіна не публікуе падрабязных лічбаў стратаў.

Вашынгтонскі аналітычны цэнтар прагназуе, што да лета сукупныя страты абодвух бакоў перавысяць 2 мільёны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Брытанская выведка: амаль 500 тысяч расейскіх салдатаў загінулі ва Ўкраіне