Хроніка перасьледу 5 чэрвеня: сілавікі правялі ператрус у актывіста Івана Касьпяровіча, які жыве ў эміграцыі

Мікрааўтобусы сілавікоў у Менску. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Яшчэ адзін ператрус у актывіста дыяспары

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў канцы траўня супрацоўнікі КДБ прыйшлі зь ператрусам у лідзкую кватэру актывіста Івана Касьпяровіча, які з 2021 году жыве ў вымушанай эміграцыі. Сілавікі апісалі ягоную маёмасьць.

Праваабаронцам вядома ўжо пра больш чым 30 ператрусаў у сваякоў актывістаў замежжа. Прынамсі частка зь іх зьвязаная з удзелам у сьвяткаваньнях Дня Волі ў Варшаве, Вільні, Беластоку і ЗША, піша «Вясна».

Улады дадалі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» яшчэ 17 рэсурсаў

  1. Belarus en France (Instagram)
  2. Belarusian Runners Commynity (Instagram)
  3. Free Belarus Museum (Facebook)
  4. GoR$hish (@gorshish7) — відэаролік (TikTok, старонка недаступная)
  5. kalinoucy_official (Instagram)
  6. Legalize Belarus (Facebook)
  7. marina_girin (Instagram)
  8. RAZAM e.V. — Belarusische Gemeinschaft (Facebook)
  9. Rushennie (Facebook)
  10. Stop represjom na Białorusi (Facebook)
  11. zivebelarus_slavaukraine (Трибунал! ст. 128) (Instagram)
  12. Гісторыя Беларусі (Facebook)
  13. ГОМЕЛЬ И ОБЛАСТЬ — НОВОСТИ (TikTok)
  14. Гражданственность.BY (Facebook)
  15. Жизнь богаче воображения (@olgakempinsky) — відэаролік (TikTok, старонка недаступная)
  16. Маладая Грамада — лагатып аккаўнта (Facebook)
  17. Сергей Лебедев кто я (@kshi_7) (TikTok)

У сьпісы «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 13 чалавек

  1. Ягор Андропаў, 44 гады
  2. Надзея Віцікава, 32 гады
  3. Сяргей Кашэпава, 41 год
  4. Ганна Красьнеўская, 41 год
  5. Вадзім Кузьняцоў, 21 год
  6. Тацьцяна Лаўніковіч, 36 гадоў
  7. Валеры Мельнікаў, 30 гадоў
  8. Станіслаў Прыгодзіч, 31 год
  9. Сяргей Стасенка, 65 гадоў
  10. Яўген Сувораў, 29 гадоў
  11. Андрэй Шарамецьцеў, 38 гадоў
  12. Яўген Шарамецьцеў, 45 гадоў
  13. Сяргей Янчанка, 45 гадоў

Агулам у сьпісе «экстрэмістаў» цяпер 6663 чалавекі, піша «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 4 чэрвеня: у Мазыры ператрус у актывіста дыяспары за ўдзел у акцыі да Дня Волі ў Польшчы