Увечары 2 чэрвеня ў інфэкцыйнае адзьдзяленьне Барысаўскага цэнтральнага раённага шпіталя даставілі 27 пацыентаў дашкольнага ўзросту з прыкметамі інфэкцыйнага захворваньня — млоснасьцю і ванітамі. Галоўны лекар Барысаўскай ЦРБ Аляксандар Дрозд пракамэнтаваў стан маленькіх пацыентаў, піша БелТА.
«Назіраецца станоўчая дынаміка ў самаадчуваньні дзяцей, лячэньне будзе працягнутае ва ўмовах стацыянару. Усе неабходныя рэсурсы для аказаньня мэдыцынскай дапамогі маюцца», — расказаў Аляксандр Дрозд.
Пазьней па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуўся адзін пацыент з падобнымі сымптомамі.
«Сёньня сытуацыя стабільная. Зараз усе 28 пацыентаў знаходзяцца ў здавальняючым стане», — паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Менскай вобласьці Аляксандар Тарасенка.
Паводле ягоных слоў, спэцыялісты занальнага і абласнога цэнтраў з 2 чэрвеня працуюць у Барысаве, каб мінімізаваць рызыку распаўсюджваньня вострых кішэчных інфэкцый сярод насельніцтва.