Ужо сёньня: 234 гады таму апошні горад Беларусі атрымаў магдэбурскае права

Браслаўскае гарадзішча падчас гістарычнага фэстывалю, 2019 год

Падзеі 2 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 чэрвеня 1792 году Браслаў атрымаў герб. Гэта быў апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраваньне.

Дзень у гісторыі

1848 — у Празе адкрыўся Панславянскі кангрэс.

1875 — улады Расейскай імпэрыі заснавалі ў Нясьвіжы настаўніцкую сэмінарыю, якую ў 1902 годзе скончыў Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч).

1953 — адбылася каранацыя Лізаветы ІІ, якая стала каралевай Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі й Новай Зэляндыі.

1962 — у Новачаркаску (Расея, СССР) расстралялі дэманстрацыю рабочых супраць падвышэньня цэнаў.

Пратэстоўцы перакрылі чыгунку, фота з архіву КДБ ў экспазыцыі мясцовага музэю

1979 — папа Рымскі Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчу, стаўшы першым пантыфікам, які наведаў камуністычную краіну.

У гэты дзень нарадзіліся

1740 маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік і філёзаф.

1857Карл Адольф Гелеруп, дацкі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1917 году.

1869 — нарадзіўся Канстацiн Валасовiч, вучоны-прыродазнавец, падарожнік.

1896Пётра Татарыновіч, беларускі каталіцкі сьвятар, папскі прэлат, доктар тэалёгіі, выкладчык, выдавец, рэдактар, пісьменьнік, перакладнік і публіцыст.

1926 Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

1941 Чарлі Ўотс, бубнач The Rolling Stones.

1942Эдуард Малафееў, футбольны трэнэр.

Эдуард Малафееў, 2016 год

1964 — нарадзіўся Ігар Бабкоў, паэт і філёзаф.

У памяці

1863 — у Менску пакараны сьмерцю Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1882 — памёр Джузэпэ Гарыбальдзі, нацыянальны герой Італіі, генэрал.