Ужо сёньня: 39 гадоў таму Матыяс Руст пасадзіў свой самалёт ля Крамля

Самалёт Cessna Матыяса Руста каля Крамля, 28 траўня 1987 году

Падзеі 28 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1570 — Лагішын атрымаў магдэбурскае права.

1599 — створаная Віленская канфэдэрацыя — саюз кальвінісцкай і праваслаўнай шляхты.

1625 — Дарагабуж атрымаў магдэбурскае права і герб.

1863 — бітва пад Уладыкамі (Вялейскі павет), паўстанцы пацярпелі паразу, было шмат палеглых, у тым ліку кіраўнік паўстанцаў Вінцэнт Козел-Паклеўскі.

1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.

1905 — параза расейскага флёту ў Цусімскай бітве падчас расейска-японскай вайны.

1918 — адбылося абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.

1961 — у Лёндане ўтварылі праваабарончую арганізацыю Amnesty International.

1987 ― 18-гадовы заходненямецкі пілёт Матыяс Руст пасадзіў прыватны самалёт Sessna 172P на Краснай плошчы ў Маскве.

Матыяс Руст і самалёт на Краснай плошчы

У гэты дзень нарадзіліся

1836Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнаўца.

1877Оскар Мілаш, паэт і пісьменьнік. Нарадзіўся ў Чарэі.

1908 Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймза Бонда.

Ян Флемінг

1918 Кастусь Маскалік, грэка-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч.

1924Леанід Побаль, археоляг, доктар гістарычных навук, прафэсар.

1937 Генрых Ціхановіч, мастак.

1960 Алесь Аркуш, нарадзіўся ў Жодзіне. Беларускі пісьменьнік, выдавец і журналіст. Стваральнік і натхняльнік Таварыства вольных літаратараў (ТВЛ). Пры ім выходзіў часопіс «Калосьсе», дзейнічала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» і была заснаваная літаратурная прэмія «Гліняны Вялес».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Стваральнік Таварыства вольных літаратараў Алесь Аркуш: «Усё, што магло самастойна існаваць і ўплываць на грамадзтва, улада зьліквідавала»

У памяці

1549 Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1863 Вінцэнт Козел-Паклеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1916 Іван Франко, украінскі пісьменьнік.

Іван Франко

2018 Арсень Ліс, доктар філялёгіі, фальклярыст і літаратуразнаўца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вянок памяці. Арсень Ліс, які «будзіў ад сну цэлы народ»