Дата дня
24 траўня 1891 году ў Менску зладзілі першую публічную выставу выяўленчага мастацтва. На ёй паказалі каля 100 работ мастакоў.
Арганізатарам выставы быў мастак Васіль Маас, які задумаў стварыць у Менску мастацкую школу накшталт школы ў Адэсе, да якой меў дачыненьне ён сам. На выставе паказвалі карціны Бартэльса, Матэйкі, Айвазоўскага і іншых папулярных мастакоў. Маас меў на мэце затрымаць таленавітых творцаў у Беларусі, каб яны не выяжджалі ў іншыя гарады, а мелі магчымасьць вучыцца і працаваць у Менску.
На жаль, вялікіх грошай выставай зарабіць не ўдалося, і ў канцы таго году Маас стварыў сталярна-мастацкую майстэрню пры летнім тэатры ў гарадзкім садзе. Ён выкладаў там задарма. Першая мастацкая школа ў Менску адкрылася празь некалькі гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мастакі за кратамі. Чаму ўлады перасьледуюць творцаўТаксама ў гэты дзень
1844 — тэлеграфам Сэм’юэла Морзэ перадалі першую тэлеграму з Вашынгтону ў Балтымар.
1917 — у Менску пачалося выданьне газэты «Грамада», рэдактарам якой стаў Аркадзь Смоліч.
Аркадзь Смоліч
1918 — Народны Сакратарыят БНР пастанавіў асыгнаваць сродкі на газэты-тыднёвікі ў Кіеве, Маскве, Петраградзе, Віцебску, Смаленску, Магілёве, Горадні, Вільні, Беластоку, Пінску, Гомлі, Полацку і на ўсялякі выпадак у Менску. Пасьля Пінску ў дужках прыпісана: «Выдаваць на пінчуцкай мове».
1995 — некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. Гэта адбылося празь дзесяць дзён пасьля рэфэрэндуму, які зьмяніў нацыянальную сымболіку і пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным1996 — у Горадні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.
2018 — у Горадні паставілі помнік Давыду Гарадзенскаму.
У гэты дзень нарадзіліся
1800 — Валенці Вільгельм Ваньковіч, мастак, прыхільнік вызвольнага руху 1820-х (12 траўня паводле старога стылю).
Помнік Ваньковічу ў Менску
1904 — Адам Русак, беларускі паэт-песеньнік і музыка, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР.
1905 — Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1965 году.
1930 — Галіна Русак, беларуская мастачка, дзяячка эміграцыі ў ЗША.
Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец
1940 — Ёсіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году.
1941 — нарадзіўся амэрыканскі музыка Боб Дылан. У 2017 годзе Дылан стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1948 — Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у 1994–1996 гадах.
У памяці
1377 — Альгерд, вялікі князь літоўскі.
Князь Альгерд
1543 — Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.
Мікалай Капернік
1863 — Раймунд Зямацкі, беларускі каталіцкі сьвятар, публічна пакараны сьмерцю ўладамі Расейскай імпэрыі на Лукіскім пляцы ў Вільні 5 чэрвеня 1863 году за «вуснае злачынства» — чытаньне ў касьцёле Маніфэсту нацыянальна-вызвольнага паўстаньня.
1939 — Аляксандар Брукнэр, гісторык літаратуры і мовазнаўца.
1967 — Георгі Лаўроў, архітэктар.