Валер Карбалевіч прааналізаваў галоўныя сацыяльна-палітычныя падзеі тыдня: новыя ядзерныя сыгналы Масквы, страх Лукашэнкі і крызіс беларускіх дэмакратычных сілаў.
Расея ўсё глыбей уцягвае Беларусь у сваю вайсковую канфрантацыю з Захадам. На гэтым фоне ў Літве ўжо абвяшчаюць трывогу праз дроны, а беларускія ўлады працягваюць змагацца нават з аслабленай апазыцыяй.