У афіцыйным паведамленьні ведамства згадваюцца толькі два факты, калі супраць асобаў завялі адміністрацыйныя справы.
Адна зь іх — супраць грамадзяніна Расеі, які спрабаваў увезьці дрон праз мытны пост «Варшаўскі мост», а другая — імаверна, супраць грамадзяніна Беларусі, жыхара Браслаўскага раёну, які захоўваў няспраўны бесьпілётнік у месцы свайго жыхарства.
У абодвух выпадках дроны сканфіскавалі і прысудзілі штрафы ў 900 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Здымкі з дронаў і раней трэба было паказваць Міністэрству абароны». Чаму ў Беларусі забаранілі бесьпілётнікі і як імі цяпер карыстаццаШто папярэднічала
Аляксандар Лукашэнка сваім указам ад 25 верасьня 2023 году забараніў фізычным асобам увозіць і выкарыстоўваць бесьпілётнікі.
Увозіць, захоўваць, эксплюатаваць і вырабляць цывільныя БЛА могуць толькі арганізацыі й індывідуальныя прадпрымальнікі для іхнай прадпрымальніцкай і прафэсійнай дзейнасьці на падставе адпаведнага дазволу дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў. Гэты дэпартамэнт вядзе ўлік БЛА, якія ёсьць у арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Зь лістапада 2025 году ў Беларусі ўвялі адміністрацыйную адказнасьць за незаконны ўвоз, захоўваньне, абарачэньне, эксплюатацыю і выраб цывільных дронаў. За паўторныя аналягічныя парушэньні прадугледжана крымінальнае пакараньне — пазбаўленьне волі да двух гадоў.
Забарону ўвялі празь сем месяцаў пасьля таго, як 26 лютага 2023 году пры дапамозе дронаў на беларускім вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах быў пашкоджаны расейскі самалёт далёкай выведкі А-50.