Дата дня
20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала трансьляцыі беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода).
Першую перадачу па-беларуску падрыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Радыё Свабода — 70. Хто быў супраць яе адкрыцьця, пры чым тут БНР і ЦРУТаксама ў гэты дзень
1742 — Сямён Чалюскін, расейскі марак-штурман, дасягнуў паўночнага пункту Эўразіі — мысу, які пазьней будзе названы ягоным імем. Штурман ішоў да гэтага пункту на аленях і сабаках больш за 6 тысячаў кілямэтраў.
Чалюскінцамі ж называлі ўдзельнікаў рэйсу савецкага парахода «Чалюскін», які ў 1933–1934 гадах спрабаваў праплысьці Паўночным марскім шляхам з Мурманску да Ўладзівастоку за адну навігацыю. У Чукоцкім моры яго раструшчыла ільдамі, і экспэдыцыя на чале з Ота Шмітам два месяцы жыла ў лядовым лягеры, пакуль іх не эвакуявалі самалётамі. Менавіта ў гонар чалюскінцаў і атрымаў назву парк у Менску, які адкрыўся ў 1934 годзе.
1902 — абвешчаная Кубінская Рэспубліка.
1944 — у Ісьляндыі распачаўся чатырохдзённы рэфэрэндум, на якім жыхары вострава падтрымалі аддзяленьне ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.
1962 — пачаў курсаваць гомельскі тралейбус.
1983 — упершыню апублікавалі інфармацыю пра вірус імунадэфіцыту чалавека. У часопісе Science выйшаў артыкул Франсуазы Барэ-Сынусі і яе калегаў з групы Люка Мантанье пра вылучэньне рэтравірусу ад пацыента з рызыкай СНІДу.
2002 — Усходні Тымор абвясьціў незалежнасьць пасьля выхаду з-пад улады Інданэзіі і пераходнага пэрыяду пад кіраўніцтвам ААН.
2019 — Інаўгурацыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
У гэты дзень нарадзіліся
1884 — Канстанцін Алексютовіч, харэограф, балетмайстар.
1889 — Генрых Грыгоніс, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.
1902 — Язэп Пушча, паэт, вязень ГУЛАГу.
1923 — Васіль Ракашэвіч, удзельнік антысавецкага падпольля.
1936 — Алег Караваеў, беларускі барэц грэка-рымскага стылю, адзін зь першых беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў (1960).
1944 — Джо Кокер, ангельскі сьпявак.
1946 — Шэр, амэрыканская акторка і сьпявачка.
1962 — Аляксандар Дзядзюшка, беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.
1985 — Ганна Ўланава, літаратарка, сьпявачка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
1506 — Хрыстафор Калюмб, першаадкрывальнік Амэрыкі.
1918 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, перакладнік, мастак і палітык.
1965 — Антон Жэбрак, генэтык і сэлекцыянэр, прэзыдэнт АН Беларусі.
2006 — Уладзімер Плешчанка, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
Уладзімер Плешчанка з дачкой Натальляй
2009 — Алег Янкоўскі, расейскі актор беларускага паходжаньня.