Як вынікае зь інфармацыі на плятформе для галасаваньня, з 9 удзельнікаў выбараў найбольш — 42,26% галасоў — атрымала кааліцыя «Латушка і рух „За свабоду“».
За «Эўрапейскі выбар» Валерыя Мацкевіча прагаласавалі 13,96%, за рух «Воля» Мікіты Забугі і Вадзіма Кабанчука — 10,41%, за «Наступ» Лізаветы Пракопчык і Маргарыты Ворыхавай — 9,65%, за «Грамадзянскую аб’яднаную плятформу» Мікалая Казлова і Сьвятланы Шацілінай — 6,77%, за «Хопіць баяцца» Тацяны Мартынавай — 6,34%, за «Ваш голас» Андрэя Коласа і Тацяны Крапіневіч— 5,21%, за «Беларусы дзеяньня» Юрася Зянковіча і Інны Шырокай — 4,21% і за «Закон і правапарадак» Сяргея Макара і Аляксандра Азарава — 1,18%.
У разьмеркаваньні мандатаў возьмуць удзел 8 сілаў, з выняткам групы «Закон і правапарадак», якая не пераадолела 3-адсоткавы бар’ер.
Павал Латушка ўжо падзякаваў выбарцаў за падтрымку:
«Самымі каштоўнымі зьяўляюцца галасы, якія аддаюць беларусы і беларускі ў такіх складаных, крытычных умовах наймаштабнейшых у гісторыі Эўропы XXI стагодзьдзя рэпрэсіях супраць эўрапейскага народу».
У Каардынацыйную раду абіраецца 80 дэлегатаў. Стала вядома, хто яны
Каардынацыйная рада апублікавала афіцыйныя вынікі выбараў:
- Кааліцыя «Латушка і рух „За свабоду“» — 42,26% і (34 мандаты).
- «Эўрапейскі выбар» — 13,96% (11 мандатаў)
- Рух «Воля» — 10,41% (8 мандатаў)
- «Наступ» — 9,65% (8 мандатаў)
- «Аб’яднаная грамадзянская плятформа» — 6,77% (6 мандатаў)
- «Хватит Бояться!» — 6,34% (5 мандатаў)
- «Ваш Голас» — 5,21% (4 мандаты)
- Блёк «Беларусы дзеяньня» — 4,21% (4 мандаты).
Канчатковыя вынікі будуць зацьверджаныя 22 траўня, калі не паступяць скаргі.
Хто з кандыдатаў прайшоў у Каардынацыйную раду
Паводле «Нашай нівы», сьпіс дэлегатаў Каардынацыйнай рады наступны:
Ад Кааліцыі Латушкі і руху «За свабоду»:
- 1. Павал Латушка
- 2. Юры Губарэвіч
- 3. Арцём Брухан
- 4. Ірына Халопіца
- 5. Юлія Камінская
- 6. Уладзімер Астапенка
- 7. Аляксей Міхалевіч
- 8. Аляксандра Ханевіч
- 9. Надзея Крывашанава
- 10. Міхаіл Кірылюк
- 11. Андрэй Курэйчык
- 12. Яна Латушка
- 13. Рыта Гаціх
- 14. Арцём Шапараў
- 15. Сяргей Бяспалаў
- 16. Аліна Каліноўская
- 17. Мікіта Семяненка
- 18. Юрый Казакевіч
- 19. Ганна Федаронак
- 20. Алег Кулеша
- 21. Аляксандра Васько
- 22. Віталь Лакотка
- 23. Піліп Акаронка
- 24. Алеся Буневіч
- 25. Васіль Плешкуноў
- 26. Натальля Барысёнак
- 27. Дзьмітрый Грыгалая
- 28. Аляксандар Савосцін
- 29. Ілона Астроўская
- 30. Аляксей Кузаўка
- 31. Яўген Акаронка
- 32. Аляксандра Вульчынская
- 33. Каліна Хромчанкава
- 34. Вадзім Бабін
Ад «Эўрапейскага выбару»:
- 1. Валеры Мацкевіч
- 2. Аліса Рыжычэнка
- 3. Павел Мар’еўскі
- 4. Ксенія Луцкіна
- 5. Аляксандра Мамаева
- 6. Аліна Харысава
- 7. Вольга Зазулінская
- 8. Антаніна Канавалава
- 9. Глеб Івашкевіч
- 10. Станіслаў Салавей
- 11. Анастасія Сьвіркова
Ад «Наступу»:
- 1. Лізавета Пракопчык
- 2. Маргарыта Ворыхава
- 3. Яўген Караулаў
- 4. Аляксандар Лапко
- 5. Іван Краўцоў
- 6. Яўген Андрэйчык
- 7. Станіслава Цярэнцьева
- 8. Аляксандра Дойніч
Ад руху «Воля»:
- 1. Мікіта Забуга
- 2. Вадзім Кабанчук
- 3. Ігар Турцэвіч
- 4. Анатоль Міхнавец
- 5. Вольга Галамеева
- 6. Генадзь Манько
- 7. Аляксандар Юркойць
- 8. Дзяніс Герасімчык
Ад «Аб’яднанай грамадзянскай плятформы»:
- 1. Мікалай Казлоў
- 2. Сьвятлана Шаціліна
- 3. Уладзімер Шанцаў
- 4. Марыя Яфімава
- 5. Раман Кісьляк
- 6. Ганна Скрыган
Ад «Хопіць баяцца»:
- 1. Тацяна Мартынава
- 2. Міхаіл Рубін
- 3. Натальля Галаўчук
- 4. Аляксандар Ракіцкі
- 5. Яўген Анкудзінаў
Ад «Вашага голасу»:
- 1. Андрэй Колас
- 2. Тацяна Крапіневіч
- 3. Сяргей Сталмакоў
- 4. Марына Калініна (Зялёная)
Ад «Беларусаў дзеяньня»:
- 1. Юрась Зянковіч
- 2. Іна Шырокая
- 3. Анатоль Хіневіч
- 4. Зьміцер Шчыгельскі
Выбары ў Каардынацыйную раду 4-га скліканьня было вельмі важна правесьці, каб «атрымаць зваротную сувязь, зразумець, што адбываецца, наколькі ўсё гэта людзям яшчэ цікава», заявіў сьпікер КР Арцём Брухан 16 траўня.
На яго думку, на яўцы адбіліся сама меней тры фактары: прапаганда й інфармацыйныя атакі, кібэратакі, а таксама агульнапалітычны кантэкст — дэпалітызацыя грамадзтва, расчараваньне ў дэмакратычных сілах і ўвогуле ў магчымасьці перамен. Брухан выступіў з прапановай рэформы КР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Колькі мільёнаў патрацілі ўлады на Каардынацыйную раду? Павал Лібер пра бясьпеку, DDoS-атакі і высновы з выбараўШто папярэднічала
Выбары ў Каардынацыйную раду мусілі пачацца а 22:00 11 траўня, аднак іх перанесьлі праз магутную DDoS-атаку і патрэбу праверкі кампаніі Sumsub, абранай у якасьці вэрыфікатара пэрсанальных зьвестак выбарнікаў. Паўнавартасна працэс стартаваў а 12:00 12 траўня, але 14 траўня галасаваньне перанесьлі на іншы сайт. У сувязі з гэтым галасаваньне прадоўжылі да 12:00 19 траўня (першапачаткова яно мела закончыцца а 23:59 17 траўня).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выбух 2020-га згас — што далей? Карбалевіч пра крызіс беларускай апазыцыіШто такое Каардынацыйная рада?
У Каардынацыйную раду онлайн-галасаваньнем абіраюць 80 чалавек. КР мае выконваць функцыі альтэрнатыўнага беларускага протапарлямэнту. Створаны ў 2020 годзе орган павінен быў дапамагчы Лукашэнку перадаць уладу апазыцыі. Цяпер у ім не засталося ніводнага чалавека, які жыве ў Беларусі.
Ніжняга парогу на выбарах у КР не існуе. У мінулай кампаніі прагаласавалі 6723 чалавекі.