У Горадні ня зьнесьлі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю

Будынак на вуліцы Міцкевіча

Унікальны двухпавярховы драўляны дом у раёне Новы Свет быў пабудаваны ў 1932 годзе ў стылі канструктывізму з склепам і мэзанінам. Доўгі час ён быў жылым. Раней у яго падвале разьмяшчалася мясная крама адной з гаспадарак Горадзенскага раёну.

Згодна з праектам кампаніі «ВКЛ-праект», на першым паверсе разьмесьцяцца вэстыбюль гатэлю, рэстаран і кавярня. Тут жа будуць дапаможныя памяшканьні пунктаў грамадзкага харчаваньня.

Так будынак будзе выглядаць пасьля рэканструкцыі

Другі і трэці паверхі зоймуць апартамэнты і нумары, тэхнічныя памяшканьні для іх абслугоўваньня. У склепе будуць дапаможныя памяшканьні рэстарану і кавярні. Будынак месьціцца на вуліцы Міцкевіча, 1, насупраць адміністрацыі Ленінскага раёну.

Новы Сьвет — былое горадзенскае прадмесьце, што фармавалася з канца ХІХ стагодзьдзя. Пачынаючы з другой паловы 2000-х, улады моцна зруйнавалі старыя кварталы, захаваўшы толькі частку дамоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Нарвэжцы сьвяткуюць галоўнае нацыянальнае сьвята. Нагадваем, як Беларусь магла стаць калёніяй Нарвэгіі