У Беларусі зноў даражэе «камуналка»

Беларускія рублі

У Беларусі з 1 чэрвеня зноў вырастуць тарыфы на некаторыя жыльлёва-камунальныя паслугі. Гаворка ідзе перадусім пра ацяпленьне, гарачае водазабесьпячэньне і электраэнэргію.

Першы ў 2026 годзе раз жыроўка даражэла ў сакавіку.

Паводле новых тарыфаў, цана цеплавой энэргіі павялічыцца прыкладна на 7,3%. Тарыф на ацяпленьне і падагрэў вады вырасце з 26,15 да 28,06 рубля за 1 Гкал.

Таксама зьменяцца расцэнкі на электраэнэргію. Павышэньне закране як звычайныя кватэры, так і жыльлё з электраацяпленьнем.

Раней сёлета ўлады павялічылі большасьць іншых камунальных тарыфаў. Тады рост склаў каля 17 рублёў на стандартную двухпакаёвую кватэру. Цяперашняе летняе падвышэньне стане другім этапам падаражаньня «камуналкі» ў 2026 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

500 рублёў за камуналку. Чаму рахункі вырасьлі на 30%, пры чым тут халады і як дзяржава разьлічвае плату