Коўл, калій і Ціханоўская: новы этап гульні вакол Беларусі. Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам. ВІДЭА

Амэрыканскі прапаведнік Фрэнклін Грэм, Аляксандар Лукашэнка, Валер Карбалевіч. Каляж

Амэрыканскі спэцпасланьнік Джон Коўл яшчэ не прыехаў у Менск, але вакол Беларусі ўжо адбываюцца дзіўныя і нетыповыя рэчы. Валер Карбалевіч прааналізаваў галоўныя сацыяльна-палітычныя падзеі тыдня.
  • Аляксандар Лукашэнка, якога раней раздражнялі кантакты ЗША зь Сьвятланай Ціханоўскай, цяпер маўчыць пра іх тэлефонную размову.
  • У Менску раптам дазваляюць маштабны пратэстанцкі форум з чалавекам з каманды Трампа — Франклінам Грэмам.
  • А Літва заяўляе пра ціск Вашынгтону ў пытаньні беларускага калію.

Што гэта — новы этап дыялёгу Беларусі і ЗША, аналізуе Валер Карбалевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка на парадзе ў Маскве, залежнасьць ад Пуціна і скандал вакол Армэніі. Тыдзень з Карбалевічам