Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Барыса Сачанкі

Барыс Сачанка

Падзеі 15 траўня ў Беларусі і сьвеце.

Дата дня

1936Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец, энцыкляпэдыст. Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Бор Хвойніцкага раёну.

Пісаў апавяданьні, раманы, вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі. Перакладаў з сэрбскай, славацкай, польскай моваў. Уклаў шмат іншых кніг прозы.

Памёр у 1995 годзе ў веку 59 гадоў. Пахаваны ў Менску, на Ўсходніх могілках.

Леанід Гаўрылкін, Максім Танк і Барыс Сачанка. Верасень 1984 г. З фондаў БДАМЛМ

Дзень у гісторыі

1905 — У газэце «Северо-западный край» апублікаваны першы верш Янкі Купалы на беларускай мове — «Мужык».

1921 — у Войску Польскім зьліквідавалі ўсе беларускія адзінкі, распусьцілі Беларускую вайсковую камісію.

1948 — 5 арабскіх дзяржаваў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.

1950 — у Тураве аднавіў працу краязнаўчы музэй.

1955 — СССР, ЗША, Ангельшчына, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.

1971 — у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны.

Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лёндане

1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 году).

1988 — пачаўся першы этап вываду савецкіх войскаў з Афганістану.

1990 — пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.

1993 — у Гомлі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.

У гэты дзень нарадзіліся

1845Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, геоляг і географ, дасьледнік Сібіру. Сярод іншага дасьледаваў возера Байкал. Паходзіў з фальварку Свольна Дрысенскага павету, сёньня гэта Верхнядзьвінскі раён. Зрабіў значны ўнёсак адразу ў некалькі галінаў навукі, у прыватнасьці геалёгію, геаграфію, заалёгію, анатомію, археалёгію, мэтэаралёгію.

Імя Яна Чэрскага носіць Іркуцкае таварыства беларускай культуры. Ягоным імем названыя горныя храбты, горныя сыстэмы, вулькан, вуліцы ў розных гарадах Расеі і Беларусі.

Статуэтка Яна Чэрскага

1882Уладыслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург, празаік, першы народны артыст Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1891 Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.

Міхаіл Булгакаў

1911 — у Рызе нарадзіўся Ўладзімер Шыманец, грамадзкі дзяяч у Францыі, мастак, бацька Івонкі Сурвілы.

1912Анатоль Іверс, паэт.

1916Ніна Тарас, паэтка.

1918Барыс Пянчук, вайсковы дырыгент, народны артыст Беларусі.

1922 Пётра Васілеўскі, пісьменьнік і кінарэжысэр. Сярод работ — фільм «Палеская легенда».

1930Алена Міхалюк, грамадзкая дзяячка ў Вялікай Брытаніі, старшыня ЗБВБ.

1936Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец, энцыкляпэдыст.

1941Мікалай Абабурка, мовазнавец.

1947Алесь Родзін, мастак.

1960 Кірыла Насаеў, хормайстар і музыколяг, стваральнік хору «Унія», удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Кірыла Насаеў, стваральнік хору «Унія»

1995 Ксенія Сітнік, сьпявачка, тэлевядоўца, журналістка, пераможца дзіцячай Эўравізіі-2005.

У памяці

1935 Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

2013Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.